Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Гуканне вясны

Дата: 6 декабря 2017 в 11:11, Обновлено 18 января 2021 в 16:13
Автор: Шух Е. А.

Гуканне вясны

Вясной абуджаецца прырода, усё жывое. Чалавек, перазімаваўшы, зноў з надзеяй глядзіць на жыццё. Багатая вясна і на святы. Паэтычны і прыгожы звычай існаваў у нашага народа — гукаць, або клікаць вясну, «замыкаць» зіму. Некалі хлопцы і дзяўчаты на самым пачатку вясны збіраліся на высокіх месцах за вёскамі ці ў вёсках — на пагорках, нават на дварах свірнаў — і спявалі песні, у якіх «выклікалі» вясну, прасілі яе хутчэй прыйсці, прынесці цяпло, «ясныя дзянёчкі, чыстыя дажджочкі, зялёныя травы». Вясну чалавек уяўляў сабе прыгожай дзяўчынай у вяночку з кветак, з зеляніны, якая магла прыехаць, седзячы на кані, на баране, на плузе. Чалавек-працаўнік, селянін добра разумеў цесную сувязь з абуджанай прыродай, з зямлёй, з працай на ёй. Пра гэта і спявалася ў старадаўніх беларускіх песнях-вяснянках:

 А памажы, Божа,

       Вясну красну клікаць

                                              На ціхае лета,

                                              На спелае жыта.

Асноўная функцыя такіх песень-вяснянак — «дапамагчы» вясне хут­чэй надысці, паўплываць на добры ўраджай. Звычайна кожны куплет песні-вяснянкі заканчваўся своеасаблівым прызыўным выклічнікам «Гу!», таму што спяваліся яны на прасторы, далёка было чуваць гуканне як заклік да вясны. Часам збіраліся два гурты моладзі — адзін у адным канцы вёскі, другі — у другім, і спявалі, пераклікаліся песнямі-вяснянкамі. Моладзь наладжвала гулянні вакол вогнішчаў, якія распальваліся на па­лях. Агонь, як і вада, па вераваннях нашых продкаў, валодаў вялікай магічнай сілай, ён быў адбіткам самога Сонца, меў ачышчальную моц, засцерагаў ад усяго нядобрага, павінен быў садзейнічаць добраму росту на палетках, ураджаю.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.