Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Канспект адкрытага прагляду занятка па развіцці беларускага маўлення на тэму “Кот Мурлыка”

Дата: 6 декабря 2017 в 10:21, Обновлено 18 января 2021 в 16:06
Автор: Шух Е. А.

Канспект

адкрытага прагляду занятка

па развіцці беларускага маўлення

на тэму “Кот Мурлыка”

у другой малодшай групе.

Выхавальнік: Малочка Г.М.

Задачы:

Развіваючыя:

  1. Вучыць слухаць беларускае маўленне педагога.
  2. Развіваць камунікатыўныя ўменні дзяцей на беларускай мове.
  3. Фарміраваць уменне адказваць на пытанні, заахвочваць самастойныя выказванні дзяцей.
  4. Практыкаваць у расказванні верша на памяць з дапамогай схемы.
  5. Развіваць уменне апісваць цацку з дапамогай выхавальніка.
  6. Замацоўваць у маўленні дзяцей словы, якія абазначаюць часткі цела жывёл і іх якасці.
  7. Развіваць цікавасць да дзіцячага гульнёвага фальклору (гульняў, скорагаворак, загадак, калыханак і г.д.).
  8. Садзейнічаць самастойнаму выкарыстанню дзецьмі лічылак у гульнях.
  9. Вучыць вымаўляць скорагаворкі з рознай сілай голасу і ў розным тэмпе.
  10. Садзейнічаць развіццю ўяулення дзяцей, мімікі і пластыкі.
  11. Ствараць станоўчы псіхалагічны настрой праз дзіцячы гульневы фальклор.

Ход занятка.

  1. Увядзенне ў гульнёвую сітуацыю.

У групу ўваходзяць дзеці і выхавальнік. Выхавальнік надзявае маску кошкі.

Кошка. Добрай раніцы, дзятва!

Дзеці. Добрай раніцы!

Кошка. Да каго падобна я?

Дзеці. Да кошкі.

Кошка. Мама-кошка

Пагуляе з дзяцьмі трошку.

Сталі нашы дзеці

Кацяняткамі-дзіцяняткамі.

  1. Беларуская народная гульня “Кацяняткі-дзіцяняткі”.

Кошка. Кацяняткі-дзіцяняткі, дзе вы былі?

Дзеці. У садзе.

Кошка. Што рабілі там?

Дзеці. Гулялі.

Кошка. А дзе спалі?

Дзеці. На траўцы! (Дзеці бягуць на дыван).

Кошка. Лягайце, кацяняткі, а я вам спяю.

Кошка гладзіць кацянятак і спявае  “Палез кот па дулі”  (музыка М.Хаўлянцева, сл.народныя) і гладзіць “кацянятак”.

Кошка.

Люлі-люлі-люлі!

Палез кот на дулі,

Наеўся напіўся,

Ды спаць заваліўся (2 разы).

  • Любяць кацяняткі бабуліны аладкі.

Дзеці. Так, любім!

  1. Пальчыкавая гімнастыка “Лады, лады, ладкі”
  • Лады, лады, ладкі,                          Плясканне ў далоні.                                                       
  • Дзе былі?
  • У бабкі.
  • А што елі?
  • Кашку.
  • Кашка з алеем,
  • Есці не умеем!

 “Клювікі”

“Вяртушка”

“Пакачванне галавы”

“Распусцілі капцюрыкі”.

  1. Гульнёвы самамасаж.

Кошка. Запэцкаліся мае дзеткі, мурзатыя сталі, будзем умывацца.

Лапкай мяккай без вады                                      паціранне рук

Умываюцца каты:

Мыюць вушы і насы,                                           расціранне вушэй, носа

 І на спінцы валасы.                                            пацерціся спіна аб спіну

Так, як мамка,

Так, як татка,                                                         устрахнуцца нібы ад вады

Мыюцца і кацяняткі.

  1. Гульня “Адгадай, чый галасок”

Кошка. Паелі кацяняткі, памыліся і гуляць захацелі.

Па лічылцы выбіраюць “катка”. Удзельнікі гульні становяцца ў круг, “каток” – у крузе. Дзеці ходзяць па крузе пад словы:

Пайшоў каток у лясок,

Заблудзіўся каток,

Ты, каток, вочкі закрывай,

Хто пакліча, адгадай.

   Па загадзе дарослага хто-небудзь з дзяцей кажа: “Мяў! Мяў!”. Каток павінен здагадацца, хто яго паклікаў. Гульня паўтараецца 2 разы.

  1. Скорагаворка.

Каток коўзацца хадзіў, сабе лапкі застудзіў.

   Дзеці разам з выхавальнікам выгаворваюць скорагаворку спачатку у розным тэмпе, затым – з рознай сілай голасу.

  1. Фізкультхвілінка.

Я на скрыпачцы іграю,

Цілі-лі, цілі-лі.

Скачуць у хаце кацяняты,

Цілі-лі, цілі-лі.

Заіграў на барабане:

Тра-та-та, тах-тах-тах!

Паўцякалі кацяняты

Па вуглах, па вуглах.

  1. Пальчыкавая гімнастыка “Кот на печку пайшоў”

Кот на печку пайшоў,

(Пальцамі “крочаць”)

Гаршчок кашы знайшоў.

(Робяць “гаршчок” з далоней)

На печы калачы,

(Далонямі “лепяць калачы”)

Як агонь гарачы.

(Дзьмуць на далоні)

Пернікі пякуцца,

Кату ў лапкі не даюцца.

(Пагражаюць пальцамі)

  1. Верш “Коцік-варкоцік”.

Выхавальнік:

А зараз падыдзем да дошкі. Гэта схема да якога верша?

Дзеці:

“Коцік-варкоцік”

Выхавальнік:

А хто яго напісаў?

Дзеці:

Ніна Галіноўская.

Выхавальнік:

  • Чаму коціка называюць варкоцікам?
  • Як спіць коцік?
  • Ці патрэбна яму падушка?

Адказы дзяцей.

   Расказванне верша дзяцьмі (2 чалавекі) з выкарыстаннем схемы

  1. Сюрпрызны момант: каб даведацца хто да дзяцей прыдзе ў госці, патрэбна адгадаць загадку.

Ён на мяккіх ходзіць лапках,

На смятану дужа падкі,

Любяць ўсе яго бабулі,

Хоць строіць ім ён “рагазулі”

То цягне сыр ён,то каўбаску,

То зазірне ў патэльню з мяскам. (Кот)

  1. Гульня “Я скажу, а ты дапоўні”

Выхавальнік прапаноўвае апісаць катка. (Каток белы, пушысты, прыгожы, ласкавы, хуткі, лоўкі)

  1. Гульня “Назаві часткі цела”.

Выхавальнік паказвае, а дзеці называюць часткі цела ката. (Галава, тулава, лапы, хвост, вочы, вушы, вусы, нос, рот, кіпцюры)

  1. Эцюд “Злосныя кацяняты”

Дзеці паказваюць пры дапамозе мімікі і жэстаў, як паводзяць сябе кацяняты, якія злуюцца.

  1. Рухавая гульня “Шэры кот”.

Па лічылцы выбіраецца кот. Дзеці яго дражняць.

Тра-та-та! Тра-та-та!

Мышы выбралі ката,

Што застаўся без хваста!

  Кот ловіць мышэй дакраненнем. Злоўленыя мышкі ідуць і становяцца ў абруч.

  1. Карагод “Коця-каток”.

А ты, коця-каток,

Коця – белы лабок,

Сядзе ўмываецца,

Лапкай выціраецца.

  1. Частаванне ката малаком.
  2. Калыханка для ката.

Выхавальнік прапаноўвае спець для ката калыханку і пакласці яго спаць.

Баю-баінку, баю

Не лажыся на краю.

Не лажыся на краёк,

Прыйдзе шэранькі ваўчок.

Прыйдзе шэранькі ваўчок,

Цябе схопіць за бачок.

    Дзеці кладуць ката спать.

 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.