Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Занятак Тэма: “Падарожжа ў краіну Фанетыку”

Дата: 6 декабря 2017 в 10:33, Обновлено 18 января 2021 в 16:07
Автор: Шух Е. А.

Занятак

Тэма: “Падарожжа ў краіну Фанетыку”

Задачы :

Выхаваўчая: Працягваць выхоўваць у дзяцей цікавасць да беларускай мовы, жаданне                                  навучыцца размаўляць на ёй.

Развіваючая:   1. Вучыць слухаць беларускае маўленне педагога.

 2. Працягваць фарміраваць уменне адказваць на пытанні, заахвочваць   самастойныя   выказванні дзяцей.

 3. Развіваць камунікатыўныя ўменні дзяцей на беларускай мове.

 4. Садзейнічаць самастойнаму выкарыстанню дзецьмі лічылак у гульнях.

 5. Працягваць работу над выхаваннем гукавой культуры маўлення:

 Сярэдняя падгрупа. Пазнаёмiць  дзяцей з гукамі [ц] і [ц'], удакладняць,           замацоўваць іх правільнае вымаўленне; развіваць моўны апарат , моўнае дыханне, моўны слых, уменне вылучаць гукі ў словах.

Старэйшая падгрупа. Пазнаёміць з гукамі [ц] і [ц'], вучыць з дапамогай спецыяльных гульняў і практыкаванняў адрозніваць іх у вымаўленні. Развіваць і ўдасканальваць моўны слых,  замацоўваць навыкі правільнай і выразнай мовы, развіваць дыкцыю, сілу голасу, тэмп мовы.

 6. Працягваць вучыць дзяцей завучваць верш на памяць з дапамогай схемы. (Ст. гр.)

 7. Далучаць дзяцей да інсцэніроўкі невялікіх вершаваных твораў. (Ст.гр.)

 8. Развіваць выканаўчыя здольнасці дзяцей. (Ст.гр.)

  1. Увяденне гука  [ц'] у проціпастаўленні з гукамі [т] і [с'].

Выхавальнік расказвае:

  • Жылі – былі два малаточкі – вялікі і маленькі. Вялікі малаток быў вельмі працавіты. Хто ні папросіць, ён заўседы дапаможа. Калі вялікі малаток забівае цвік, ён весела спявае: “Тук-тук-тук!”. Маленькі малаточак вучыўся ў вялікага працаваць. Ён забівае маленькіе цвічкі і спявае: “Цюк-цюк-цюк!”. Аднойчы пабачыў іх свісток і кажа: “Давайце зробім так: я свісну, а вы пачнеце забіваць цвічкі. Паглядзім, хто больш заб`е”. Свісток свіснуў: “С-с-с-ь!”, а малаточкі застукалі – вялікі: “Тук-тук-тук!”, а маленькі: “Цюк-цюк-цюк!”. Потым свісток зноў даў сігнал: “С-с-с-ь!”, малаточкі спынілі работу, паглядзелі – абодва добра папрацавалі.
  • Спадабалася вам гісторыя пра малаточкі? Давайце ўспомнім, якую песеньку спяваў вялікі малаточак? (“Тук-тук-тук!”). А якую маленькі?”( “Цюк-цюк-цюк!”)

2.Тлумачэнне артыкуляцыі гука [ц'].

Выхавальнік:

  • Зараз мы даведаемся, як маленькі малаточак навучыўся вымаўляць гук “ць”. Ён спачатку спяваў песеньку свістка: “С-с-с-ь” ( праспявайце і вы), а потым застукаў хвосцікам язычка ў дзверы – верхнія зубы, і атрымалася: “Ць-ць-ць”. Паспрабуйце сказаць гэтак жа.

  1. Распазнаванне гукаў [т] і [ц'] на слых.

Выхавальнік чытае або спявае песеньку:

Я на скрыпачцы іграю,

Цілі-лі, цілі-лі.

Скачуць зайцы на лужайцы,

Цілі-лі, цілі-лі.

Заіграў на барабане:

Тра-та-та, тах-тах-тах!

Разбяжаліся зайчаты

Па кустах, па кустах.

 Выхавальнік прапануе дзецям адказаць, калі ён іграе на скрыпачцы, а калі на барабане.

На гукаперайманне ” цілі-лі, цілі-лі” дзеці-зайчыкі скачуць, на “тра-та-та, тах-тах-тах” прысядаюць.

4. Узнаўленне гука [ц'].

Гульня “Гадзіннікі”. Дзеці разбіваюцца па парах. Адно дзіця ў пары –“наручны гадзіннік”, другое –“ будзільнік”. Выхавальнік звяртаецца да “гадзінніка”: “Гэй, гадзіннічак, хадзі!” Дзіця вымаўляе: “Цік-так, цік-так”. Звяртаючыся да”будзільніка”, выхавальнік заклікае: “Гэй, будзільнічак, будзі!” У адказ дзіця вымаўляе: “Дзінь, дзінь!”

5. Ужыванне гукаперайманняў у  гульні.

Выхавальнік загадвае загадку пра птушку:

Маленькая, вяртлявая жаўтагрудка

Па садах лятае,

Насякомых шукае,

Песеньку “цінь-цінь” спявае.

Гульня “Сінічка”. Дзеці стаяць у крузе. Адно дзіця “сінічка”. “Сінічка” ўлятае ў круг і вымаўляе: “Цінь-цінь-цінь!”. Дзеці гавораць:

Сінічка, сінічка,

Птушка-невялічка!

Дзе ты была?

Дзе ты жыла?

“Сінічка” адказвае:

Я сядзела на кустах,

Я лятала па садах –

Цінь-цінь-цінь.

На словы сядзела на кустах і лятала па садах “сінічка” робіць адпаведныя рухі, вымаўляючы “цінь-цінь-цінь”, вылятае з круга. Гульня паўтараецца з новай “сінічкай”, выбранай на лічылцы.

6. Адпрацоўка гука [ц'] у складе гукаспалучэнняў, слоў і сказаў.

Гульня “Птушкі і савяня”. На слова дзень дзеці –“ птушкі” лятаюць, вымаўляючы: “Цiў-ціў-ціў!!”. На слова ноч, загадзя выбранае”савяня” ляціць на паляванне.” Птушкі” спяць. “Савяня” ловіць тых, хто паварушыцца.

Гульня “Птушкі ляцяць”. Выхавальнік называе жывёл і птушак. На назву птушкі – дзеці падымаюць рукі ўверх і гавораць: “Ляцяць”. На назву жывёлы рукі не падымаюць.

7. Замацаванне гука [ц'] праз скорагаворкі, чыстагаворкі, вершы.

Скорагаворка: Кураняты і курыца

                         П`юць чай на вуліцы.

Выхавальнік знаёміць дзяцей з новай скорагаворкай, затым вучыць дзяцей вымаўляць яе з рознай сілай голасу і ў розным тэмпе.

Чыстагаворкі:

Аць-аць-аць – трэба памаўчаць,

Іць-іць-іць – трэба пазваніць,

Яць-яць-яць – гусі ляцяць,

Юць-юць-юць – птушкі пяюць,

Цу-цу-цу – я пасу аўцу,

Цэ-цэ-цэ – аловак у руцэ.

Выхавальнік чытае чыстагаворкі, дзеці паўтараюць за ім. (Хорам і паасобку.)

На словы мы малайцы малодшыя дзеці пакідаюць пакой. Работа працягваецца са старэйшай падгрупай.

Верш:

Адуванчык,

Дзьмухавец,

Кучаравы маладец,

Стаў ён пры дарожцы

На даўжэзнай ножцы.

              А.Дзяружынскі

Дзеці завучваюць верш на аўтаматызацыю гука [ц]  на схеме, прапанаванай выхавальнікам. Затым выхавальнікам тлумачыцца сэнс і ўтварэнне слоў - дзьмухавец і даўжэзны (длиннущий).

(Схема да верша)

Скорагаворка:

  • Ці  лілі алей у рэдзьку, ці не лілі?
  • Ты не цілілікай, Федзька, сам налі.

Дзеці знаёмяцца з новаю скорагаворкаю і з дапамогаю выхавальніка інсцэніруюць яе, затым – самастойна.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.