Казкі, прыдуманыя дзецьмі і бацькамі.
Тэма: “Кветкі”
Пра дзьмухавец
Жыў-быў дзьмухавец. Рос ён на зялёнай палянцы. Быў ён вельмі прыгожы, жоўты і таму ўвесь час любаваўся сабою.
Але праз нейкі час дзьмухаўцу надакучыў гэты ўбор, і вырашыў ён пераапрануцца ў белы, пушысты.
Ішла дзяўчынка, сарвала яна дзьмухавец і здзьмула з яго пушынкі- насенне. Разляцеліся яны ва ўсе бакі па паляне.
Неўзабаве пайшоў цёплы дожджык і паліў насенне. У хуткім часе на палянцы зазіхацелі сваімі жоўтымі вочкамі маладыя дзьмухаўцы.
Вось маёй казцы і канец, а хто ўважліва слухаў яе, той, канечне, маладзец.
Тэма: “Дзікія жывёлы”
Казка пра двух медзведзянят
Сябравалі два медзведзяняці: адно – белае, другое – бурае. Захацелася беламу медзведзяняці быць падобным на свайго сябра, і вырашыла яно перафарбавацца. Залезла медзведзяня ў карычневую фарбу і стала падобнае на сябра. Вельмі задаволены сябры.
Аднойчы пайшлі медзведзяняты на рэчку купацца. Залезлі ў ваду: боўтаюцца, вішчаць ад задавальнення. І раптам адно медзведзяня ўхапілася за бокі і давай рагатаць: “Вой, пацеха, вой, не магу!” Другое паглядзела на сябе і давай таксама рагатаць. Фарба ад вады пацякла, і медзведзяня стала ні карычневым, ні белым, а плямістым. Сябры ўзялі мыла, шчотку, адмылі медзведзяня, і яно зноў стала белым.