Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Масленіца

Дата: 6 декабря 2017 в 11:07, Обновлено 18 января 2021 в 16:13
Автор: Шух Е. А.

Масленіца

Старажытнае народнае свята Масленіца святкавалася за 45 дзён да Вялікадня на працягу тыдня. Свята гэта ўзнікла яшчэ ў дахрысціянскую пару як абрад провадаў зімы і сустрэчы вясны. Некалі Масленіца была святам для ўсіх людзей: багатых і бедных, дарослых і дзяцей. Пачынаючы з чацвярга, і да нядзелі яна называлася шырокай. У гэтыя дні гаспадыні гатавалі многа рознай ежы, асабліва бліноў, аладак, бублікаў, таму што ўсе круглыя прадметы сімвалізавалі Сонца, а калі іх есці, то гэта быццам бы дапамагае сонцу хутчэй рухацца па крузе, узыходзіць усё вышэй і паскорыць надыход вясны. Дзеці і дарослыя ў масленічныя дні стараліся абавязкова пакатацца на вазках, запрэжаных коньмі, а таксама на санках з горак. У апошні дзень Масленіцы адбывалася развітанне з зімой — спальвалася чучала-лялька Масленіца. Рабілася гэта так: звычайна вясковыя хлопцы бралі ў каго-небуздь старую барану або кола, клалі на іх салому, дровы, вывозілі на жытняе поле ўвечары і там спальвалі пад песні зробленую з саломы вялікую ляльку-масленіцу, апранутую ў старое адзенне. Або рабілі жартоўнае пахаванне такой лялькі. Прычым ніякага смутку з прычыны развітання з Масленіцай не назіралася. Чаму ж так? А таму, што нашы продкі-язычнікі верылі ў паміраючых і ўваскрасаючых багоў расліннай прыроды. Пахаванне лялькі-масленіцы сімвалізавала провады, адміранне зімы і адраджэнне вясны. Вось чаму Масленіца — вясёлае свя­та. На Масленіцу спявалася нямала вясёлых, жартоўных песень. Калі канчалася Масленіца, пачынаўся Вялікі пост. Ён працягваўся аж да Вялікадня.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.