Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Роднаму гораду прысвячаецца

Дата: 6 декабря 2017 в 10:48, Обновлено 18 января 2021 в 16:07
Автор: Шух Е. А.

Роднаму гораду прысвячаецца

Салігорск

У кожнага свая маленькая радзіма,

Свой любы сэрцу дарагі куток,

Мая ж завецца гэтак хораша і міла –

Шахцёрскі горад Салігорск.

З усіх дарог, з усіх растанняў

Душой і сэрцам я лячу сюды,

Хачу ўбычыць золак ранні

І родных гор вячэрнія агні.

Тут ўсё да болю сэрцу дорага і люба –

Дзяцінства маё тут прайшло,

юнацтва, маладость,

Тут зведала я шчасце першага кахання,

Спазнала слодыч светлых мацярынскіх слез...

Мой родны горад, дружа любы,

З табою мы – равеснікі, сябры,

Ды толькі сёння – я ўжо сталая жанчына,

А ты – усе гэткі юны малады!

Песня

З днём нараджэння, Салігорск.

1. Краса Палесся, слаўны горад наш,

Табе ўжо хутка-хутка пяцьдзесят,

Няхай у вечнасць адляцяць гады,

Ты заставайся малады!

прыпеў:

З днём нараджэння, Салігорск –

Шахцёраў светлая сталіца,

Квітней, красуй ты з году ў год,

Наш родны горад,

Наш слаўны горад,

Шахцёрскі горад Салігорск!

2. Мы ганарымся славаю тваёй,

Хай чыстым будзе неба над табой,

Хай лёс даруе мірныя гады,

Ты заставайся малады!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.